Катэдральны касцёл у Гродне быў абвешчаны малой базілікай яшчэ ў 1990 годзе, але барэльеф з інфармацыяй пра гэта вырашылі павесіць толькі ў 2017. Падставай стала заканчэнне вонкавага рамонту храма.
Малая базіліка (лац. Basilica minor) — у каталіцызме тытул для асаблівых цэркваў. Яго дае Папа Рымскі альбо Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны сакрамантаў, якой папа дэлегуе адпаведныя паўнамоцтвы.
У барэльефе, які павесілі над уваходам у Фарны касцёл, адлюстраваны герб Ватыкана, а на стужках па баках надпіс: «св. Францішак Ксаверы» — у гонар яго названы храм.
У Гродне такі барэльеф ёсць толькі на адным храме — Фарным. Гэта азначае, што гэта галоўны касцёл ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі. У Беларусі ганаровы статус «малой базілікі» маюць тры храмы: касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў Будславе, сабор Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і сабору Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску.
Па дадзеных на 2017 год 1753 царквы ва ўсім свеце, перш за ўсё гістарычна значныя і паломніцкія, носяць тытул «малой базілікі». З іх 571 знаходзіцца ў Італіі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…