Сапраўдны падарунак тым, хто калекцыянуе малюнкі гарадскіх гербаў, міжвольна зрабіла ААТ «Барысаўдрэў». Пры выпуску запалкавых карабкоў з нанесенымі гербамі беларускіх гарадоў прадпрыемства дапусціла тэхналагічную памылку, якая засталася незаўважанай, паведамляе АіФ.
У вольны продаж патрапілі карабкі, на якіх над блакітным шчытом з выявай рысі нанесены надпіс: «ГРОДНА». У рэальнасці на гербе горада над Нёманам малюецца алень заступніка паляўнічых, святога Губерта, з залатым крыжом між рагамі.
Разбіраючыся, чаму адбылася блытаніна, былі разгледжаны і іншыя карабкі з набытай у краме упакоўкі. Аказалася, вытворца проста пасунуў малюнкі і назвы пры рэзанні паперы. У выніку слова «ГОМЕЛЬ» пад гербам з рыссю спаўзло да нейкага іншаму герба, а «ГРОДНА» з’ехала да гомельскага.
Наколькі вялікай аказалася партыя карабкоў са зблытанымі гербамі, сказаць складана. Аднак філуменісты ў любым выпадку займелі сапраўдныя рарытэты, попыт і кошт на якія з часам будуць толькі павялічвацца.