Самая халодная зіма ў нашым рэгіёне была ў 1985 годзе, калі сярэдняя тэмпература паветра аказалася ніжэй на 5 градусаў за кліматычную норму (-3,7 градуса).

Самай цёплай зіма выдалася ў 1989 годзе — на 5 градусаў вышэй за норму, у 2015-м — на 4 градусы цяплей, чым звычайна. На будучую зіму сіноптыкі прагнозаў не даюць. Але пакуль, як відаць, яна да нас не спяшаецца: на мінулых выходных па вобласці сярэднесутачная тэмпература паветра была на 5−6 градусаў вышэй за шматгадовыя значэнні.

Улічваючы тое, што ў апошнія гады ў снежні ўсё радзей ўсталёўваюцца працяглыя маразы, магчыма, у першы месяц зімы футра нам не спатрэбяцца. Самы халодны снежань на Гарадзеншчыне быў у далёкім 1969 годзе — на 6 градусаў халадней за норму, падзялілася цікавай інфармацыяй з «Перспектывай» інжынер-сіноптык Гроднааблгідрамета Алена Звалімбоўская. Акурат ў той год навагодняя ноч аказалася самай халоднай — мінус 31,6 градуса. Снежныя зімы таксама пакрыўдзіўся, засталіся ў мінулым. Прынамсі такой колькасці ападкаў - 100 мм пры норме 40 — не выпадала на Гродзеншчыне з 1910 года.