Беларуская авіякампанія правядзе вялікі рапродаж квіткоў за 25 еўра ў адзін бок плюс таксы і зборы.

Цягам двух дзён на сайце «Belavia» можна будзе купіць квіткі за такі кошт на ўсе рэгулярныя маршруты авіякампаніі акрамя Бейрута.

Акцыя стартуе 28 лістапада 2017 года ў 00:01 і завяршаецца ў 23:59 29 лістапада 2017 года, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Купіць квіткі па акцыі можна толькі на сайце belavia.by. Продаж у офісах і ў агентаў не ажыццяўляецца. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі пры куплі квіткоў як з Мінска, так і ў яго.

Перыяд падарожжа: з 28 лістапада 2017 года па 24 сакавіка 2018 года (дата вяртання). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння — 1 месяц (пры куплі квітка туды-назад). Змяняць час і дату вылету нельга.

Спіс накірункаў і кошт квіткоў можна паглядзець тут.