Адкрыццё першага гіпермаркета нямецкай сеткі Kaufland у Беластоку запланавана на 30 лістапада. Ён размешчаны каля нядаўна пабудаванага аўтавакзала.
Гіпермаркет абяцае мець новую канцэпцыю продажаў і адпавядаць стандартам, якія на працягу некаторага часу ўводзяцца ў іншых магазінах гэтай сеткі па ўсёй Польшчы, паведамляе bialystok.naszemiasto.pl.
Гіпермаркет будзе мець ўласную паркоўку. Каля яго таксама будуецца гандлёвы цэнтр.