Пачынаючы з 2016 года гродзенцы маюць магчымасць атрымліваць зручную паслугу ад энергетыкаў - пра запланаваныя адключэнні электраэнергіі іх папярэдзяць пры дапамозе SMS-рассылкі.
Зараз жыхары своечасова даведаюцца пра планавыя і аварыйныя адключэнні, а таксама пра змену тарыфаў на электраэнергію, парадак аплаты і іншыя неабходныя выпадкі, паведамляе прэс-служба «Гроднаэнерга».
У SMS таксама будзе паказвацца інфармацыя аб працягласці адключэння і тэрмінах аднаўлення электразабеспячэння. Плаціць за новую паслугу не прыйдзецца.
Электразабеспячальная арганiзацыя («Гарадзенскія электрычныя сеткі») просіць паведаміць нумары, на якія абаненты жадаюць атрымліваць SMS-рассылку.