Па паведамленні аналітычнага агенцтва ТурСтат, які склаў рэйтынг лепшых гарадоў СНД для зімовых падарожжаў турыстаў, Мінск, Алматы і Баку ўвайшлі ў першую тройку. З беларускіх гарадоў у рэйтынг трапіў і Брэст.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці турпаездак зімой 2017−2018 гг.

[irp posts="40 797″ name="Дзед Мароз на сабачай запрэжцы і трон на плошчы Леніна: чым будуць здзіўляць гараджан пад Новы год"]

Топ-10 самых папулярных у турыстаў гарадоў для зімовых падарожжаў выглядае гэтак: Мінск (Беларусь), Алматы (Казахстан), Баку (Азербайджан), Астана (Казахстан), Ерэван (Арменія), Ташкент (Узбекістан), Брэст (Беларусь), Бішкек (Кыргызстан), Кішынёў (Малдова) і Гянджа (Азербайджан).

Па дадзеных агенцтва, турысты прыязджаюць у гарады СНД зімой у сярэднім на чатыры дні і пакідаюць прыкладна 75 даляраў у суткі.

Між тым, за год з моманту запуску бязвізавага рэжыму ў Гродне і ваколіцах сюды прыехала больш за 43 000 турыстаў з 65 краін.

[irp posts="38 013″ name="$ 10 млн, новыя гасцініцы, кафэ і музеі: вынікі бязвізавага года ў Гродне"]