Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 23 лістапада прадэманстравалі ўпэўненую гульню і на класе абгулялі аднаго з аўтсайдараў чэмпіянату «Віцебск» з лікам 6:0. Перамога над паўночнікамі стала для гродзенскай каманды сёмай у шэрагу ў чэмпіянаце.
Пасля пераможнага матчу над «Дынама-Маладзечна» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што статыстыка братоў Маляўкаў, якія ў мiнулым сезоне былі лідарамі каманды, сёлета пакiдае жадаць лепшага. Але ўжо ў наступным матчы браты прадэманстравалі дзейсную гульню і дапамаглі «Нёману» разграміць «Віцебск». У выніку братоў прызналі гульцамі матчу.
галы:
03.56 1:0 — Кліменка (Жыдкіх, Еронаў)
19.52 2:0 — Стэфановіч
33.20 3:0 — А.Маляўка (Марчанка, С.Маляўка)
46.05 4:0 — Рэмезаў (Кіслы)
53.33 5:0 — Багданоўскі (Марчанка, — бол.)
53.48 6:0 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
Пасля перамогі над «Віцебскам» «Нёман» працягвае знаходзіцца на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце і мае ў сваім актыве 42 ачкі.
У нядзелю, 25 лістапада, гродзенская каманда правядзе чарговы хатні матч — будзе прымаць наваполацкі «Хімік».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…