Дадаць навіну
Чацвер, 15 лістапада 2018, 21:00

Хакейны “Нёман” у Гродне разграміў “Віцебск”

Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 23 лістапада прадэманстравалі ўпэўненую гульню і на класе абгулялі аднаго з аўтсайдараў чэмпіянату “Віцебск” з лікам 6:0. Перамога над паўночнікамі стала для гродзенскай каманды сёмай у шэрагу ў чэмпіянаце.

Пасля пераможнага матчу над “Дынама-Маладзечна” галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей  Пушкоў адзначыў, што статыстыка братоў Маляўкаў, якія ў мiнулым сезоне былі лідарамі каманды, сёлета пакiдае жадаць лепшага. Але ўжо ў наступным матчы браты прадэманстравалі дзейсную гульню і дапамаглі “Нёману” разграміць “Віцебск”. У выніку братоў прызналі гульцамі матчу.

“Нёман” – “Віцебск” 6:0 (2:0, 1:0, 3:0)

галы:
03.56 1:0 – Кліменка (Жыдкіх, Еронаў)
19.52 2:0 – Стэфановіч
33.20 3:0 – А.Маляўка (Марчанка, С.Маляўка)
46.05 4:0 – Рэмезаў (Кіслы)
53.33 5:0 – Багданоўскі (Марчанка, – бол.)
53.48 6:0 – Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)

Пасля перамогі над “Віцебскам” “Нёман” працягвае знаходзіцца на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце і мае ў сваім актыве 42 ачкі.

Хакейны "Нёман" у Гродне разграміў "Віцебск"

У нядзелю, 25 лістапада, гродзенская каманда правядзе чарговы хатні матч – будзе прымаць наваполацкі “Хімік”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: