У межах праекта «Беларускія ўікенды» цягам трох дзён у кінатэатры «Чырвоная зорка» будуць паказваць нідэрландскую стужку 2017 года, якая ў захапляльны спосаб распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны.
Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.
Акрамя захапляльнага сюжэта, які адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым (а гэта робіць стужку ідэальнай для сямейнага прагляду), фільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».
Расклад сеансаў і наяўнасць квіткоў можна спраўдзіць тут.