У краінах Еўразійскага эканамічнагй саюза (ЕАЭС) плануецца ўвесці каляровую маркіроўку прадуктаў па ўзроўні ўтрымання ў іх шкодных або ў залішняй колькасці рэчываў, піша naviny.by са спасылкай на БелаПАН.

Як паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), магчымасць маркіроўкі харчовых прадуктаў па сістэме «светлафор» 21 лістапада ў Маскве абмеркавалі галоўныя санітарныя лекары саюзных дзяржаў/

Яны падтрымалі ініцыятыву Расіі па вызначэнні агульных падыходаў да выкарыстання каляровых схемаў ў маркіроўцы для спрыяння здароваму харчаванню.

Расія прапанавала наносіць на ўпакоўкі палосы чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў і падрыхтаваць у гэтай частцы рэкамендацыю Камісіі для дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Колеры будуць паказваць ўзровень утрымання шкодных для здароўя ў залішняй колькасці рэчываў, такіх як тлушч, соль, цукар.

«Стаіць на прадукце чырвоная паласа, значыць, у ім высокая канцэнтрацыя шкодных інгрыдыентаў, жоўтая — сярэдняя, ​​зялёная — нізкая: можна смела купляць тавар, — сказаў член калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валерый Карашкоў. - І не трэба прыглядацца да набраных дробным шрыфтам надпісаў. А выкарыстанне магазіннага „светлафора“ у прывязцы да колькасці ў тавары солі, цукру, тлушчаў зробіць такую ​​маркіроўку асабліва зручнай для пакупнікоў».

Працу над гэтай рэкамендацыяй камісіі члены савета вырашылі пачаць на пляцоўцы ЕЭК практычна неадкладна — у лістападзе-снежні бягучага года.