Горад

Гой паабяцаў: пустыр на Вішняўцы ўпарадкуюць у 2018 годзе

Гродзенца Анатоля Мышкевіча, які сабраў больш за 250 подпісаў за добраўпарадкаванне закінутай тэрыторыі паміж дамамі, ўстаноўку дзіцячай і спартыўнай пляцовак на Індурскай шашы ў мікрараёне Вішнявец-1, 22 лістапада запрасілі на сустрэчу са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Кіраўнік горада паабяцаў актыўнаму гараджаніну, што ў 2018 годзе праблемны ўчастак прывядуць у парадак.

Зараз частку пустыра займаюць аўто, бо каля дамоў не хапае парковачных месцаў. Большасць жа тэрыторыі гэта проста трава, пасярэдзіне — разбітыя баскетбольныя кольцы. У дождж пустыр ператвараецца ў непраходнае балота.

«Сустрэчай у гарвыканкаме я задаволены, — распавядае Анатоль. - Толькі ўжо нешта рабіць будуць у 2018 годзе, бо ў гэтым ужо позна. На якім-небудзь з суботнікаў плануецца азеляненне ўчастка, з’явяцца лаўкі і дзіцячая пляцоўка.

Кіраўніцтва горада прапануе прыцягнуць жыхароў мікрараёна. Таксама ў гарвыканкаме паабяцалі разглядзець пытанне з парковачнымі месцамі на вуліцы".

Адкуль там наогул пустыр?

Пустыр існуе на Індурскай шашы ўжо 25 гадоў. Ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што калі планавалася будоўлю мікрараёна Вішнявец-1, вялікі ўчастак зямлі адвялі для будаўніцтва дзіцячага сада. Прайшло шмат год і дадатковая дашкольная ўстанова не спатрэбілася, а вялікая тэрыторыя так і засталася пуставаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025