Будынак 1900 года на вуліцы Ажэшкі, 35а фонд «Гроднааблмаёмасць» спрабаваў прадаць з лістапада 2016 года. Толькі праз год, на сёмым па ліку аўкцыёне, яго прадалі па значна зніжанай цане.
Пачатковая цана нерухомасці складала каля 500 тысяч рублёў і з кожным новым аўкцыёнам падала. На аўкцыёне, які прайшоў 20 лістапада, аб’ект прадалі за 152 330 рублёў. Пачатковая цана ў гэты дзень складала 101 тысяча рублёў.
Пакупніком старой камяніцы агульнай плошчай 319,0 м² стаў гродзенскі бізнесовец Аляксандр. Яму трэба будзе рэканструяваць набыты будынак пад аб’ект грамадскага прызначэння на працягу года.
«На другім паверсе хачу зрабіць офісы для сваёй фірмы, а на першым, побач з „Кофе Саунд“ [выкупленае памяшканне — рэд.], магчыма што-небудзь адкрыецца, — распавядае Аляксандр. — Пакупка гэта для мяне ў першую чаргу ўкладанне грошай і новае месца для працы маіх супрацоўнікаў».
Ён раіць іншым бізнесменам не баяцца ўкладаць грошы ў будынкі ў Гродне. Самае складанае, паводле Аляксандра, гэта ісці першы раз такім шляхам.
«Гістарычныя аб’екты палохаюць наборам патрабаванняў пры рэканструкцыі, але трэба спрабаваць. Мне прыемна, што я гродзенец і інвестую ў cвой горад. Я лічу, гэта правільна».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…