Два аўтамабілі скраў за ноч 15-гадовы падлетак у Гродна, паведамляе Белта са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падлетак выбіраў машыны адной маркі. Першыя «жыгулі» 6-й мадэлі каля апоўначы юнак спрабаваў скрасці на вуліцы Ліможа, але запусціць рухавік не ўдалося.

Ужо праз гадзіну хлопец у суседнім двары знайшоў ВАЗ 2105. На аўто ён праехаў некалькі сотняў метраў. Машына 1984 года выпуску была абсталявана блакатарам руля, які хутка заклініла.

Пасля гэтага хлопец пачаў шукаць новы сродак перамяшчэння. На вуліцы Малышчынская ён знайшоў ВАЗ 2106, які таксама атрымалася запусціць без ключа. Блакатар руля спрацаваў праз некалькі сотняў метраў, і аўтамабіль урэзаўся ў прыдарожную канструкцыю.

Раніцай у міліцыю пачалі званіць жыхары Дзевятоўкі са скаргамі, што пасярод дарогі стаяць кінутыя машыны.

«Гэта былі менавіта тыя» жыгулі", якія краў падлетак", — адзначылі ў прэс-службе УУС.

Выдала падазраванага тое, што ён бурна выхваляўся ў сацсетках сваімі начнымі прыгодамі.

Па артыкуле «Выкраданне» КК распачата крымінальная справа.