Суд ЕС забараніў наступную высечку дрэў у Белавежскай пушчы. За невыкананне пастановы Польшча абавязваецца плаціць штраф у памеры 100 000 еўра штодня, піша poranny.pl.

У пастанове суда гаворыцца, што выключэнне складаюць толькі сітуацыі, калі высечка ў Белавежскай пушчы неабходная для забеспячэння грамадскай бяспекі.

Нагадаем, што прадметам разгляду ў судзе было амаль трохразовае павелічэнне колькасці спілаваных дрэў у пушчы. Гаворка ішла пра намер высекчы да 150 тысяч. куб. м. дрэваў замест 60 тысяч.

Такія дзеянні неабходныя для змагання з караедам, лічыць міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка. На думку Еўрапейскай камісіі, такая высечка можа прывесці да незваротных страт у біяразнастайнасці Белавежскай пушчы. Гэта негатыўна адаб’ецца на месцах пражывання жывёл і іншых ахоўных відаў. Далейшую высечку дрэў у Белавежскай пушчы Суд ЕС абавязаў Польшчу спыніць.

Польшчу абавяжуць плаціць 100 тыс еўра штодзень за высечку ў Белавежскай пушчы
Фота Greenpeace Polska
Скандал вакол высечкі Белавежскай пушчы працягваецца ў Польшчы ўжо некалькі месяцаў. Па планах урада, у пушчы высечцы падлягаюць каля 1,3 млн дрэў, пашкоджаных небяспечным шкоднікам — караедам-тыпографам.

У сваю чаргу эколагі пратэстуюць супраць гэтых планаў і патрабуюць даць магчымасць рэліктаваму лесу самастойна справіцца з натуральнымі працэсамі абнаўлення масіва.

Еўракамісія яшчэ ў пачатку ліпеня накіравала ў Суд ЕС пазоў з патрабаваннем да польскага ўрада прыпыніць высечку дрэў, паколькі падобныя дзеянні супярэчаць законам аб ахове прыроды і пагражаюць захаванасці Белавежскай пушчы, занесенай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Суд ЕС 28 ліпеня прыняў рашэнне неадкладна спыніць там высечку рэліктавага лесу. Аднак, як паведамляюць эколагі, знішчэнне дрэваў у пушчы працягваецца, піша Белта.