Манеты наміналам у адзін талер выпушчаны ў трох варыянтах, вагой ~13,2−13,4 г, дыяметрам 32,00 мм.

Нацбанк фэйкавай Вейшнорыі выпусціў у абарачэнне манеты
1 беларускі рубель, 1 талер «Мая краiна Беларусь», 1 талер Вейшнорыі «Ліда», фота nbrv.by
Манеты выраблены з латуні і маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё.

На «гродзенскім» талеры з аднаго боку змешчана выява гродзенскага Старога замка, якім ён мае стаць паводле праекта рэканструкцыі. Выява замка на талеры адпавядае не таму, што захавалася, а меркаваным вынікам рэканструкцыі паводле праекта Бачкова.

[irp posts="35 264″ name="Вейшнорыя адрэстаўравала" гродзенскі Стары замак і змясціла яго на свой талер"]

Яшчэ ў абарачэнні будуць талеры Вейшнорыі «Ліда» і «Смаргонь», паведамляе старонка Нацыянальнага банка Вейшнорыі.