Другую манету наміналам у 1 талер прадставіў Нацыянальны банк Вейшнорыі. Яна прысвечана сталіцы фэйкавай краіны Гродна і мае на адным з бакоў выяву гродзенскага Старога замка, якім ён мае стаць паводле праекта рэканструкцыі.

[irp posts="19 241″ name="Аднавіць палац і вежу, а руіны не чапаць: Мікалай Волкаў пра шкодны праект Бачкова, які ўжо зацвердзіў Мінкульт"]

На пярэднім баку манеты, дыяметрам 32 мм, размешчаны дзяржаўны сцяг Вейшнорыі, назва краіны і намінал манеты «1 Taler», а таксама размешчана выява Старога замка.

Вейшнорыя "адрэстаўравала" гродзенскі Стары замак і змясціла яго на свой талер
Фота: Ірына Новік
«Першае абарончае збудаванне тут было пабудавана яшчэ ў XI стагоддзі. У XIII стагоддзі Гародня (Горадна) ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, з пачатку наступнага стагоддзя стала мэтаю шматлікіх нападаў крыжакоў. У 1391 годзе замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта, які ў 1398 годзе замест драўлянай крэпасці пабудаваў каменны гатычны замак з пяццю вежамі. Будынак часткова захаваўся да нашых дзён», — паведамляецца ў інфармацыйным матэрыяле, прымеркаваным да тэставання манеты.

[irp posts="35 217″ name="Рабочыя ўсведамляюць адказнасць". Стары замак працягваюць рыхтаваць да рэканструкцыі"]

Між тым, выява замка на талеры адпавядае не таму, што захавалася, а меркаваным вынікам рэканструкцыі паводле праекта Бачкова.

Вейшнорыя "адрэстаўравала" гродзенскі Стары замак і змясціла яго на свой талер
Макет Старога замка згодна са шматпакутлівым праектам рэстаўрацыі Уладзіміра Бачкова. Фота: Ірына Новік
Магчыма, у тым прасторава-часовым кантыныўме, дзе існуе вейшнорскі Гродна, час ідзе нашмат хутчэй, чым у Гродне беларускім.