Фінансаванне праекта па капітальным рамонце будынка абласной філармоніі ўзнавілася ў межах абласной інвестыцыйнай праграмы, піша «Гродзенская праўда».

Разынкай абноўленай філармоніі абяцаюць зрабіць архітэктурную кампазіцыю «Гукі музыкі», якую распрацаваў «Гроднаграмадзянпраект».

Гэтак у вестыбюлі з’явіцца дарожка ў выглядзе клавішаў фартэпіяна, выкладзеная з чорнага і белага мармуру. Сцены і гардэробную стойку аздобіць падсветка з ужываннем каменю онікс.

Праект робяць на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе, каштоўныя пароды каменю прывязуць з Італіі.