Суд ЕС забараніў наступную высечку дрэў у Белавежскай пушчы. За невыкананне пастановы Польшча абавязваецца плаціць штраф у памеры 100 000 еўра штодня, піша poranny.pl.
У пастанове суда гаворыцца, што выключэнне складаюць толькі сітуацыі, калі высечка ў Белавежскай пушчы неабходная для забеспячэння грамадскай бяспекі.
Нагадаем, што прадметам разгляду ў судзе было амаль трохразовае павелічэнне колькасці спілаваных дрэў у пушчы. Гаворка ішла пра намер высекчы да 150 тысяч. куб. м. дрэваў замест 60 тысяч.
Такія дзеянні неабходныя для змагання з караедам, лічыць міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка. На думку Еўрапейскай камісіі, такая высечка можа прывесці да незваротных страт у біяразнастайнасці Белавежскай пушчы. Гэта негатыўна адаб’ецца на месцах пражывання жывёл і іншых ахоўных відаў. Далейшую высечку дрэў у Белавежскай пушчы Суд ЕС абавязаў Польшчу спыніць.
У сваю чаргу эколагі пратэстуюць супраць гэтых планаў і патрабуюць даць магчымасць рэліктаваму лесу самастойна справіцца з натуральнымі працэсамі абнаўлення масіва.
Еўракамісія яшчэ ў пачатку ліпеня накіравала ў Суд ЕС пазоў з патрабаваннем да польскага ўрада прыпыніць высечку дрэў, паколькі падобныя дзеянні супярэчаць законам аб ахове прыроды і пагражаюць захаванасці Белавежскай пушчы, занесенай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Суд ЕС 28 ліпеня прыняў рашэнне неадкладна спыніць там высечку рэліктавага лесу. Аднак, як паведамляюць эколагі, знішчэнне дрэваў у пушчы працягваецца, піша Белта.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…