Пра тое, што дасведчаны расійскі абаронца Сяргей Дарафееў пакіне «Нёман» інфармацыя з’явілася 8 лістапада. Праз тыдзень хакеіст апынуўся ў Казахстане ў камандзе «Арлан» з горада Кашкетаў.
Пасля таго як Дарафееў пакінуў «Нёман», ён не забыўся развітацца з горадам і яго заўзятарамі:
«Пока Гродно! Это было незабываемое путешествие! Огромное спасибо болельщикам за теплый прием. Новых побед, удачи и всем благополучия! Вы лучшие! Только „Неман“, только Гродно!», — напісаў абаронца на сваёй старонцы у Вконтаке".
Варта адзначыць, што Дарафееў ў складзе «Нёмана» быў прызнаны лепшым абаронцам Беларусі мінулага сезону.
У гэтым сезоне 31-гадовы гулец абароны правёў 8 гульняў у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі і набраў 3(0+3) балы за «Нёман», пры паказчыку карыснасці «+4». У мінулым сезоне легіянер набраў 41(17+24) бал у 39 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+32».
Замест Дарафеева шэрагі «Нёмана» папоўніў iншы расійскі абаронца Раман Дзерлюк, які раней выступаў у КХЛ. Хакеіст ужо правёў матч за гродзенскі клуб і вызначыўся выніковай перадачай