Манеты наміналам у адзін талер выпушчаны ў трох варыянтах, вагой ~13,2-13,4 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты выраблены з латуні і маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё.
На “гродзенскім” талеры з аднаго боку змешчана выява гродзенскага Старога замка, якім ён мае стаць паводле праекта рэканструкцыі. Выява замка на талеры адпавядае не таму, што захавалася, а меркаваным вынікам рэканструкцыі паводле праекта Бачкова.
Яшчэ ў абарачэнні будуць талеры Вейшнорыі “Ліда” і “Смаргонь”, паведамляе старонка Нацыянальнага банка Вейшнорыі.


