Пра яго пісаў гродзенскі паэт Юрка Голуб, яго працы хваліў Васіль Быкаў. Адзін з найстарэйшых мастакоў Гродна — Віктар Шчарбакоў - распавёў аўтарскаму праекту Наталлі Шматко «Нулявы кіламетр» пра камуністаў, пасляваенны Гродна, пра майстэрню ў сінагозе і пра тых, хто «памяняў вінтоўку на пэндзаль».
Віктар Шчарбакоў нарадзіўся ў 1934 годзе. Працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі. З’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі з 1977 года. Удзельнік абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. Работы мастака знаходзяцца ў музеях Гродзеншчыны.