Першая кніга з малюнкамі гродзенскай мастачкі, шматдзетнай маці Іны Папаратнай ужо з’явілася ў гарадскіх кнігарнях. З нагоды першага дня продажу кнігі «Собака Фрося и ее люди», якую праілюстравала Іна, крама «Бэбі-бук» зладзіла сустрэчу мастачкі з чытачамі.

«Мы чакалі кнігу цэлы год і ў конкурсе ад пачатку за Іну заўзелі, — распавяла Святлана Рыдван з кнігарні „Бэбі-бук“. — Калі даведаліся, што кніга выйшла, вельмі ўзрадаваліся і пастараліся адразу яе прывезці. Думаю, для Гродна гэта падзея. У серыі „Новая дзіцячая кніга“ выдаюцца вельмі цікавыя і сучасныя творы. Яны вельмі запатрабаваныя».

Намаляваны сабака Фрося і мастачка Іна Папаратная сустрэліся на аўтограф-сесіі ў Гродне
Святлана Рыдван (справа) і Іна Папаратная з малодшай дачкой Анечкай
На ўсе ілюстрацыі далі каля трох месяцаў. Маляваць прыйшлося ад раніцы да вечару. На творчыя пошукі і чаканне натхнення пры такім рэжыме проста няма шанцаў, прызнаеца Іна. Калі здала працу, хацелася толькі аднаго — адпачыць і ні за што не брацца.

[irp posts="36 190″ name="Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет"]

«Зараз, калі выйшла кніжка, калі пайшлі артыкулы, запрашэнне на тэлебачанне — адчуваю вялікую аддачу ад тых прыкладзеных намаганняў. Гэта так прыемна і хвалююча. Бачу ў гэтым узнагароду за тое, што я ўкладала ў малюнкі».

Намаляваны сабака Фрося і мастачка Іна Папаратная сустрэліся на аўтограф-сесіі ў Гродне

Да новага году кнігарня «Бэбі-бук» разам з Інай рыхтуюць для гродзенцаў яшчэ адзін падарунак — насценны каляндар з новымі забаўнымі героямі ад мастачкі. Як мяркуюць стваральнікі, пазітыву ад календара і яго герояў хопіць на цэлы год.