У чарговым туры чэмпіянату Беларусі падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне абыгралі зборную «U20» з лікам 2:1.

У «Нёмана» дакладнымі кідкамі адзначыліся Жыдкіх і Кіслы.

«Нёман» — «U20» 2: 1 (1: 1, 1: 0, 0: 0)

галы:
04.35 1:0 — Жыдкіх (Кліменка, Хараманда, — бол.)
18.40 1:1 — Малашчанка (Лукашэвіч, Анісімаў)
26.03 2:1 — Кіслы (Рэмезаў)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Добры пачатак быў, добрыя моманты стваралі. На жаль, не было такой вось вастрыні ад нападнікаў, «улезанняў» на вароты, каб тыя перавагі, якія ў нас былі, перакладаць у забітыя шайбы. Гэта і паказчык таго, што няма выдаленняў, пры якіх каманда атрымлівае дзвюххвілінную перавагу, кажа пра тое, што нападнікі не ствараюць вострых момантаў каля брамы, калі трэба забіваць або выходзіць на дабіванне, прымушаючы памыляцца суперніка. Вось гэтага не было. Па «чыстым» лёдзе шмат кідкоў, шмат момантаў для забівання, але па тым часам вельмі складана забіваць. Тым больш, вельмі добра, пагаджуся з трэнерам «U20», сёння згуляў брамнiк — спакойна, надзейна. Здавольвацца можна толькі трыма ачкамі ў сённяшнім матчы.

Варта адзначыць, што перамога «Нёмана» над «U20» стала пятая запар у гродзенцаў. Зараз турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Пятая перамога запар: Гродзенскія хакеісты на сваім лёдзе былі мацней за зборную «U20»
У чэмпіянаце Беларусі з 6 па 12 лістапада пачынаецца міжнародная паўза. Свой наступны паядынак «Нёман» правядзе 20 лістапада ў Маладзечне.