Чаму паспяховы лекар і навуковец перамяніў свае жыццёвыя планы і пачаў друкаваць Біблію? Драму доктара Францішка Скарыны паводле сцэнарыя Аляксея Шэіна і Андрэя Унучака пакажуць у Гродзенскім драмтэатры 5 лістапада.
www.facebook.com/100 010 253 563 313/videos/543 455 132 672 934/
6 жніўня 1517 года ў Старым месце Пражскім Францішак Скарына з Полацку пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Усе мы яшчэ з падручнікаў ведаем гэтую дату. Але шлях жа да памятнага дня 6 жніўня 1517 г. не быў ані кароткім, ані простым.
Скарына нарадзіўся ў краіне, дзе не было ніводнага ўніверсітэту, і кожны, хто хацеў мець вышэйшую адукацыю, павінны быў ехаць за мяжу, на Захад. Ягоны бацька не быў вучоным, ён быў прадпрымальнікам, які зарабляў на гандлі скурамі. Тым не менш, Францішак стаў першым беларусам, які атрымаў ступень — доктара вызваленых навук і доктара лекарскіх навук. Але лекарства не стала справай жыцця Скарыны.
hrodna.life/hl-events/1517-spektakl-da-500-goddzya-belaruskay-biblii-knigadrukavannya/