Ад сакавіка гандль па нядзелях паступова будзе абмежаваны. Згодна з законам, які падпісаў прэзідэнт Анджэй Дуда, пачынаючы з 11 сакавіка, толькі дзве нядзелі у месяц будуць працоўнымі. Пачынаючы з 2019 года ў гандлі можна будзе працаваць толькі ў адну нядзелю на месяц, а з 1 студзеня 2020 года забарона продажу будзе абавязковай ва ўсе нядзелі месяца за выключэннем сямі на год. Закон аб абмежаванні гандлю не датычыць АЗС, ветэрынарных клінік, пахавальных бюро, пунктаў з прадметамі рэлігійнага культу, пякарняў, поштаў і крамаў онлайн.
Сакавік
11 сакавіка — забарона гандлю
18 сакавіка — забарона гандлю
Красавік
1−2 красавіка — Вялікдзень
8 — забарона гандлю
15 — забарона гандлю
22 — забарона гандлю
Май
1 мая — свята
3 мая — свята
13 мая — забарона гандлю
20 мая — забарона гандлю
30 мая — свята
Чэрвень
10 чэрвеня — забарона гандлю
17 чэрвеня — забарона гандлю
Ліпень
8 ліпеня — забарона гандлю
15 ліпеня — забарона гандлю
22 ліпеня — забарона гандлю
Жнівень
12 жніўня — забарона гандлю
15 жніўня — свята
19 жніўня — забарона гандлю
Верасень
9 верасня — забарона гандлю
16 верасня — забарона гандлю
23 верасня — забарона гандлю
Кастрычнік
14 кастрычніка — забарона гандлю
21 кастрычніка — забарона гандлю
Лістапад
1 лістапада — свята
11 лістапада — свята
18 лістапада — забарона гандлю
Снежня
9 снежня — забарона гандлю
24 снежня — скарочаны час працы да 14.00
25−26 — Раство
У снежні, у сувязі са святамі, у другую нядзелю месяца не будзе забаронены.
Таксама гандаль ва ўсе нядзелі будзе дазволены на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах, на запраўках, у аптэках, крамах з кветкамі, газетных кіёсках, у крамах duty free, на пошце, у інтэрнэце. Таксама крама можа быць адкрытая ў любы дзень, калі працаваць будзе сам уласнік, а не наёмны персанал.
За парушэнне забароны прапануецца штрафаваць на суму ад 1000 да 100 000 злотых.
Гэта інфаграфіка (на польскай мове) паказвае, у якіх краінах ЕС як рэгулюецца гандаль у нядзелі. Чырвоны колер — амаль поўная забарона. Аранжавы — некаторае абмежаванне. Блакітны — без забароны.
У некаторых краінах, такіх як Італія, забароны няма, але традыцыйна большасць крамаў у нядзелі не працуе.
Поўнай забароны гандлю ў нядзелі дамагаецца прафсаюз «Салідарнасць». Кіруючая ў Польшчы партыя «Права і Справядлівасць» прапануе кампрамісны варыянт — забарону гандлю ў кожную другую нядзелю. Прэс-сакратар прэзідэнта Анджэя Дуды каментуе, што апошнія амаль 30 гадоў адсутнасць такой забароны спрыяла толькі буйным гандлёвым сеткам, пры гэтым супрацоўнікі не вельмі мелі ад гэтага карысць.
Мэта праекта — дапамагчы палякам праводзіць выходныя з сям’ёй, а не на працы. Таксама забарона гандлю прымусіць сем'і адпачываць інакш, чым проста ездзячы па гандлёвых цэнтрах.
Цікава, што з 1993 года Польша мае падпісаны канкардат з Ватыканам, у якім прадугледжваецца, што нядзелі заўсёды будуць днямі вольнымі ад працы. Але гэты запіс не выконваецца.
Згодна з апошнімі даследаваннямі TNS 72% мужчын і 80% жанчын падтрымліваюць увядзенне абавязковых дзвюх вольных нядзель для працаўнікоў гандлю, але без абмежавання гандлю ў нядзелі. Поўную забарону гандлю ў нядзелі падтрымліваюць толькі 33% мужчын і 39% жанчын. Прапанаваны ўрадам варыянт — дзве нядзелі ў месяц без гандлю — падтрымлівае 48% палякаў, 50% супраць, рэшта не вызначылася.
Дарэчы, самы папулярны дзень для шопінгу ў палякаў - субота.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…