З 23 па 30 кастрычніка ў Нью-Дэлі (Індыя) праходзіў фінал Кубка свету па кулявой стральбе. У фінал выйшлі тры спартоўцы ад Беларусі: Юрый Шчарбацэвіч, Вікторыя Чайка і прадстаўнік Гродзеншчыны Віталь Бубновіч. Ён у вынiку ўзяў другое месца.

Як паведамляе Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Віталь выступаў у практыкаванні ВП-6 (60 стрэлаў з пнеўматычнай вінтоўкі з адлегласці 10 метраў за 1 гадзіну 15 хвілін). Па выніках кваліфікацыі Бубновіч займаў 3 месца з вынікам 625,9 ачкоў і саступаў спартсменам з Японіі і Венгрыі. У фінале гродзенцу атрымалася абыйсці японца і выйсці на другое прызавое месца з вынікам 249,5 ачкоў.