Ад сакавіка гандль па нядзелях паступова будзе абмежаваны. Згодна з законам, які падпісаў прэзідэнт Анджэй Дуда, пачынаючы з 11 сакавіка, толькі дзве нядзелі у месяц будуць працоўнымі. Пачынаючы з 2019 года ў гандлі можна будзе працаваць толькі ў адну нядзелю на месяц, а з 1 студзеня 2020 года забарона продажу будзе абавязковай ва ўсе нядзелі месяца за выключэннем сямі на год. Закон аб абмежаванні гандлю не датычыць АЗС, ветэрынарных клінік, пахавальных бюро, пунктаў з прадметамі рэлігійнага культу, пякарняў, поштаў і крамаў онлайн.
У якія дні ў 2018 годзе лепш не ехаць на закупы ў Беласток
Сакавік
11 сакавіка – забарона гандлю
18 сакавіка – забарона гандлю
Красавік
1-2 красавіка – Вялікдзень
8 – забарона гандлю
15 – забарона гандлю
22 – забарона гандлю
Май
1 мая – свята
3 мая – свята
13 мая – забарона гандлю
20 мая – забарона гандлю
30 мая – свята
Чэрвень
10 чэрвеня – забарона гандлю
17 чэрвеня – забарона гандлю
Ліпень
8 ліпеня – забарона гандлю
15 ліпеня – забарона гандлю
22 ліпеня – забарона гандлю
Жнівень
12 жніўня – забарона гандлю
15 жніўня – свята
19 жніўня – забарона гандлю
Верасень
9 верасня – забарона гандлю
16 верасня – забарона гандлю
23 верасня – забарона гандлю
Кастрычнік
14 кастрычніка – забарона гандлю
21 кастрычніка – забарона гандлю
Лістапад
1 лістапада – свята
11 лістапада – свята
18 лістапада – забарона гандлю
Снежня
9 снежня – забарона гандлю
24 снежня – скарочаны час працы да 14.00
25-26 – Раство
Што яшчэ ў праекце?
У снежні, у сувязі са святамі, у другую нядзелю месяца не будзе забаронены.
Таксама гандаль ва ўсе нядзелі будзе дазволены на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах, на запраўках, у аптэках, крамах з кветкамі, газетных кіёсках, у крамах duty free, на пошце, у інтэрнэце. Таксама крама можа быць адкрытая ў любы дзень, калі працаваць будзе сам уласнік, а не наёмны персанал.
За парушэнне забароны прапануецца штрафаваць на суму ад 1000 да 100 000 злотых.
А як у Еўропе?
Гэта інфаграфіка (на польскай мове) паказвае, у якіх краінах ЕС як рэгулюецца гандаль у нядзелі. Чырвоны колер – амаль поўная забарона. Аранжавы – некаторае абмежаванне. Блакітны – без забароны.
У некаторых краінах, такіх як Італія, забароны няма, але традыцыйна большасць крамаў у нядзелі не працуе.
А навошта наогул забараняць гандаль?
Поўнай забароны гандлю ў нядзелі дамагаецца прафсаюз “Салідарнасць”. Кіруючая ў Польшчы партыя “Права і Справядлівасць” прапануе кампрамісны варыянт – забарону гандлю ў кожную другую нядзелю. Прэс-сакратар прэзідэнта Анджэя Дуды каментуе, што апошнія амаль 30 гадоў адсутнасць такой забароны спрыяла толькі буйным гандлёвым сеткам, пры гэтым супрацоўнікі не вельмі мелі ад гэтага карысць.
Мэта праекта – дапамагчы палякам праводзіць выходныя з сям’ёй, а не на працы. Таксама забарона гандлю прымусіць сем’і адпачываць інакш, чым проста ездзячы па гандлёвых цэнтрах.
Цікава, што з 1993 года Польша мае падпісаны канкардат з Ватыканам, у якім прадугледжваецца, што нядзелі заўсёды будуць днямі вольнымі ад працы. Але гэты запіс не выконваецца.
Што думаюць палякі?
Згодна з апошнімі даследаваннямі TNS 72% мужчын і 80% жанчын падтрымліваюць увядзенне абавязковых дзвюх вольных нядзель для працаўнікоў гандлю, але без абмежавання гандлю ў нядзелі. Поўную забарону гандлю ў нядзелі падтрымліваюць толькі 33% мужчын і 39% жанчын. Прапанаваны ўрадам варыянт – дзве нядзелі ў месяц без гандлю – падтрымлівае 48% палякаў, 50% супраць, рэшта не вызначылася.
Дарэчы, самы папулярны дзень для шопінгу ў палякаў – субота.


