З грузавіка Mercedes на мінскіх нумарах на хаду вываліліся шклопакеты. Гэта здарылася 31 кастрычніка каля 14.40.

Вялікую колькасць шклопакетаў кіроўца вёз з Мінска ў Гродна на адрас адной з прыватных фірмаў. У той момант, калі хлопец праязджаў па адной з цэнтральных вуліц Гродна, груз вываліўся і разбіўся. Што на гэта паўплывала, кiроўца не здолеў сказаць. У каментарыях на autogrodno.by нехта выказаў здагадку, што справа ў цэнтрабежнай сіле — у гэтым месцы ёсць паварот з малым радыусам закруглення.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.