Частку фрэскі адкрылі ў 2014 годзе падчас разборачных работ над адным з праёмаў у былой каралеўскай капліцы. Другую частку будаўнiкi выявілі зусім нядаўна. Рэстаўратар Аляксей Ліпскі, які пабываў на месцы знаходкі, адзначыў, што фрэску, калi патрэбна, можна будзе захаваць.

Вядома, што ў тое месца, дзе знайшлі часткі малюнкаў, у свой час хадзіў маліцца кароль. Што дакладна намалявана над праёмам, рэстаўратары пакуль не змаглі даведацца.

Знойдзеную падчас рэканструкцыі Старога замка фрэску могуць захаваць
«Калі праём будзе разбірацца, то фрэску можна будзе захаваць. Дзякуючы сучасным магчымасцям іх можна аднавіць, галоўнае каб сродкі на гэта былі. Што там намалявана — пакуль цяжка пазнаць. Але ёсць здагадкі, што гэта нейкi арнамент. Калі гэта малявалі? Таксама пакуль складана сказаць. Магчыма гэта і XVI стагоддзе», — адзначыў мастак-рэстаўратар ААТ «Белрэстаўрацыя» Аляксей Ліпскі.

Пакуль зразумелыя колеры, з якімі трэба будзе працаваць у будучыні: чорны, зялёны і аранжавы.

Знойдзеную падчас рэканструкцыі Старога замка фрэску могуць захаваць
Знойдзеную падчас рэканструкцыі Старога замка фрэску могуць захаваць