Каманда Сяргея Пушкова, нягледзячы на невялікі спад у апошніх гульнях, запісвае на свой рахунак чарговую перамогу. У панядзелак 30 кастрычніка чырвона-чорныя ў Гродне апынуліся мацнейшымі за «Магілёў» з лікам 5:3.
У складзе «Нёмана» хет-трык аформіў Міхаіл Стэфановіч, яшчэ па шайбе правялі Філіп Метлюк і Арцём Ляўша. У гасцей вызначыліся Георгій Бадалян, Арцём Васько і Віталь Валько.
Галы:
04.25 0:1 — Бадалян (Васько, Кудраўцаў)
17.33 1:1 — Метлюк (Рэмезаў, Еронаў)
34.11 2:1 — Ляўшун (Рэмезаў, Хараманда, — бол.)
37.44 3:1 — Стэфановіч (Пасют)
50.07 4:1 — Стэфановіч (Еронаў, — бол.)
52.18 4:2 — Валькоў (Спірыдонаў, Мірошкін)
52.56 5:2 — Стэфановіч (Пасют)
55.51 5:3 — Васько (Бадалян, Козінаў)
Паступова «Нёман» працягвае вяртацца ў верхнюю частку табліцы. Пасля перамогі над «Магілёвам» гродзенцы размясціліся на 4-м месцы і маюць у сваім актыве 30 ачкоў.
У чацвер 2 лістапада «Нёман» правядзе чарговы хатні матч, у якім будзе прымаць «Дынама-Маладзечна».
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…