Здароўе і спорт

«Трохі пакусалі нас»: «Нёман» на сваім лёдзе абыграў «Брэст»

У суботу, 28 кастрычніка, «Нёман» правёў у Гродне чарговы матч чэмпіянату Беларусі, дзе прымаў «Брэст». Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 4:1.

Гэтым разам «Нёману» удалося абыграць «Брэст», хоць перамога далася камандзе Сяргея Пушкова няпроста. Усе галы ў матчы гродзенцы закінулі да 22-й хвіліны, а наступны час рэалізаваць свае моманты чырвона-чорныя не маглі. Берасцейцы жа супраціўляліся і здолелі на 34-й хвіліне адыграць адну шайбу.

«Нёман» — «Брэст» 4:1 (3:0, 1:1, 0:0)

Галы:
06.01 1:0 — Еронаў (Варывончык, Метлюк)
16.45 2:0 — Ляўша (Кіслы, Хараманда, — бол.)
19.39 3:0 — Рэмезаў (Крыскін, — бол.)
21.05 4:0 — Савіных (Стэфановіч, Метлюк)
34.04 4:1 — Мірончык (Жылінскі, Трошкаў, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Пасля 3:0 „Нёман“ крыху збавіў абароты. Павялі ў ліку, іншая гульня пачалася. Магу адзначыць, што ў чарговы раз добра пачалі гульню, вельмі дысцыплінавана, хлопцы выконвалі гульнявое заданне. Потым пачалі трохі перагульваць у тых момантах, дзе гэтага не павінна было быць. Трэба было часцей даводзіць шайбу да варот, гуляць агрэсіўней, але адбілася розніца ў ліку, адыграла ролю недаацэнка суперніка пры ліку 3:0. А „Брэст“ малайцы, яны дадалі, трохі „пакусалі“ нас, стваралі моманты, прэсінгавалі нас. Самае галоўнае, што мы сёння дабіліся перамогi і момантамі выглядалі вельмі добра».

Перамога над «Брэстам» дала магчымасць «Нёману» набраць чарговыя 3 ачкі і цяпер у актыве гродзенцаў 27 балаў і 5-е месца ў турнірнай табліцы.

Наступны матч каманда Сяргея Пушкова таксама правядзе ў Гродне, дзе будзе прымаць «Магілёў».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025