У суботу, 28 кастрычніка, “Нёман” правёў у Гродне чарговы матч чэмпіянату Беларусі, дзе прымаў “Брэст”. Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 4:1.
Гэтым разам “Нёману” удалося абыграць “Брэст”, хоць перамога далася камандзе Сяргея Пушкова няпроста. Усе галы ў матчы гродзенцы закінулі да 22-й хвіліны, а наступны час рэалізаваць свае моманты чырвона-чорныя не маглі. Берасцейцы жа супраціўляліся і здолелі на 34-й хвіліне адыграць адну шайбу.
“Нёман” – “Брэст” 4:1 (3:0, 1:1, 0:0)
Галы:
06.01 1:0 – Еронаў (Варывончык, Метлюк)
16.45 2:0 – Ляўша (Кіслы, Хараманда, – бол.)
19.39 3:0 – Рэмезаў (Крыскін, – бол.)
21.05 4:0 – Савіных (Стэфановіч, Метлюк)
34.04 4:1 – Мірончык (Жылінскі, Трошкаў, – бол.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
“Пасля 3:0 «Нёман» крыху збавіў абароты. Павялі ў ліку, іншая гульня пачалася. Магу адзначыць, што ў чарговы раз добра пачалі гульню, вельмі дысцыплінавана, хлопцы выконвалі гульнявое заданне. Потым пачалі трохі перагульваць у тых момантах, дзе гэтага не павінна было быць. Трэба было часцей даводзіць шайбу да варот, гуляць агрэсіўней, але адбілася розніца ў ліку, адыграла ролю недаацэнка суперніка пры ліку 3:0. А «Брэст» малайцы, яны дадалі, трохі «пакусалі» нас, стваралі моманты, прэсінгавалі нас. Самае галоўнае, што мы сёння дабіліся перамогi і момантамі выглядалі вельмі добра”.
Перамога над “Брэстам” дала магчымасць “Нёману” набраць чарговыя 3 ачкі і цяпер у актыве гродзенцаў 27 балаў і 5-е месца ў турнірнай табліцы.
Наступны матч каманда Сяргея Пушкова таксама правядзе ў Гродне, дзе будзе прымаць “Магілёў”.


