Лось-парушальнік перайшоў беларуска-літоўску мяжу на ўчастку памежнай заставы «Маладзечанская» Смаргонскага пагранатраду. «Нелегала» зняла камера відэаназірання, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

youtu.be/85FWknv4Ugo

Лось мог ісці на вадапой на бліжэйшую раку Вілія. Менавіта па ёй у гэтым раёне і праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Дарэчы, на асноўных сцежках міграцыі жывёл у сігналізацыйнай сістэме агароджы прадугледжаны спецыяльныя лазы.