Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:18

Беларуска купіла ў Германіі румынскі пашпарт, каб пазбегнуць праблем на мяжы. Не дапамагло

Грамадзянка Беларусі спрабавала выехаць з Польшчы праз пункт пропуску ў Баброўніках. Польскія памежнікі высветлілі, што яе румынскія дакументы – фальшыўка. Жанчына атрымала не толькі забарону на ўезд у ЕС, але і вялікі штраф, паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы.

Беларуска купіла ў Германіі румынскі пашпарт, каб пазбегнуць праблем на мяжы. Не дапамагло
Фота: Straż Graniczna

Здарэнне адбылося 17 кастрычніка. Польскія памежнікі высветлілі, што жанчына паказала ім падробны румынскі ID. Яна патлумачыла, што купіла дакумент у Германіі і хацела на яго падставе выехаць з Еўрасаюза. Яна баялася пакарання за тое, што знаходзілася ў ЕС даўжэй, чым ёй было дазволена.

За карыстанне падробнымі дакументамі і спробу пераходу мяжы нязгодна з правіламі пракуратура ў Беластоку прызначыла жанчыне штраф 3000 злотых. Таксама ёй будзе забаронены ўезд у ЕС на тры гады.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: