Грамадзянка Беларусі спрабавала выехаць з Польшчы праз пункт пропуску ў Баброўніках. Польскія памежнікі высветлілі, што яе румынскія дакументы — фальшыўка. Жанчына атрымала не толькі забарону на ўезд у ЕС, але і вялікі штраф, паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы.
За карыстанне падробнымі дакументамі і спробу пераходу мяжы нязгодна з правіламі пракуратура ў Беластоку прызначыла жанчыне штраф 3000 злотых. Таксама ёй будзе забаронены ўезд у ЕС на тры гады.