Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 22:31

«Нёман» разграміў «Гомель» і працягвае барацьбу за чацвёртае месца

У чарговым туры чэмпіянату краіны 21 кастрычніка «Нёман» на сваім полі прымаў «Гомель» і ўпэўнена абыграў суперніка з лікам 3:0.

Першы мяч гродзенцы забілi ў канцоўцы першага тайма, на 40-й хвіліне. Савіцкаму ўдалося дакладна прабіць штрафны ўдар: мяч трапіў у сценку і зрыкашэціў у кут варот.

Два іншыя галы гаспадары забілі пасля перапынку. Спачатку на 47-й хвіліне Яблонскі адкаціў мяч пад удар Якімаву, які з-за межаў штрафной забіў пад перакладзiну. А праз 10 хвілін усё той жа Якімаў падобным ударам аформіў дубль.

«Нёман» — «Гомель» — 3:0

Пасля перамогі над «Гомелем» галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў, што яго каманда правяла добры матч.

«У нас не зусім атрымаліся першыя дзесяць хвілін. У цэлым мы добры матч правялі. Дамінавалі на поле і перамаглі, я лічу, заслужана».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: