Пасля буйной перамогі над «Лідай» у Гродне, «Нёман» 19 кастрычніка накіраваўся ў Мінск, дзе сустракаўся з мясцовым «Юнацтвам». Матч скончыўся разгромнай перамогай гаспадароў пляцоўкі з лікам 6:0.
У складзе пераможцаў дублі аформілі Іван Драздоў і Аляксей Яфіменка, таксама вызначыліся Андрэй Антонаў і Аляксандр Кагалёў.
«Юнацтва» — «Нёман» — 6:0 (2:0, 3:0, 1:0)
Пасля буйнай паразы ад мінчан галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што магчыма на яго каманду ўсё яшчэ ўплывае выступ у Лізе чэмпіёнаў.
«Складана, вядома, матч для нас складваўся. Цяжка выйграць, калі ты не пераўзыходзіш суперніка ў руху. «Юнацтва» забіла ў пачатку матчу, але ў нас была магчымасць зачапіцца за гульню, моманты былі. Але потым стала бачна, што супернік нас пераўзыходзіць у шпаркасці, і свае магчымасці рэалізаваў. Мы ж былі нейкія цяжкія: напэўна, нешта не разлічылі пры падрыхтоўцы. Магчыма, выступ у Лізе чэмпіёнаў яшчэ адгукаецца. Трэба яшчэ крыху часу, каб прыйсці ў нармальны рэжым працы.
На 19 кастрычніка турнірная табліца выглядае наступным чынам:
У суботу 21 кастрычніка «Нёман» правядзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі: будзе гасцяваць у «Шахцёра» ў Салігорску.