Навіны

У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну

У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Што будуць рабіць?

Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, на час будовы ўнутранай царквы, службы будуць перанесены ў прыхадскі цэнтр, што побач з царквой.

Рабочыя адрамантуюць каркас сцяны, ашалююць новымі дошкамі, заменяць вокны, адрамантуюць дах. Таксама павінна вырашыцца праблема адводу грунтовых водаў.

На адноўленай сцяне звонку з’явяцца вертыкальныя пілястры, якія паўтараюць форму існуючых на мураванай сцяне пілястраў, піша grodnonews.by.

Хто будзе рабіць?

Замовіла распрацоўку праекта рамонт драўлянай сцяны Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Праект распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Працы выконвае «Гроднажылбуд».

Колькі гэта каштуе?

На капітальны рамонт сцяны прэзідэнт выдзеліў каля 200 тыс. рублёў.

[irp posts="28 195″ name="Карагоды вакол Каложы: што вы хочаце сказаць сусвету і самім сабе?"]

Чаму сцяну трэба замяніць?

Драўляную сцяну збудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля таго, як у ХІХ стагоддзі мураваныя сцены царквы двойчы падалі ў Нёман у выніку паводкі. Яе цалкам замянілі ў 1956 годзе і рамантавалі ў 1977 годзе. Восенню 2016 на навуковай канферэнцыі па захаванні Каложскай царквы стала вядома, што стан драўлянай сцяны — катастрафічны. Прагнілі многія элементы канструкцыі, якія патрабавалі замены.

Узмацнення патрабавала таксама мураваная падпорная сцяна пад царквой — гэтым займаліся вясной 2017.

На што яшчэ ёсць грошы?

105 тыс. рублёў прэзідэнт прызначыў на кансервацыю Княжаскай вежы ў Крэўскім замку.

Больш за 1 млн рублёў быў выдзелены ў 2017 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне.

Дзе яшчэ зараз вядуцца працы?

У Навагрудку ўмацоўваюць схілы замкавай гары, на якой сёлета здарыліся апоўзні.

У Лідзе заканчваюць будаўніцтва ў вежы Гедыміна, да канца года ў ёй адкрыецца экспазіцыя.

Ідзе рэстаўрацыя палаца ў Свяцку пад Гродна.

Праект кансервацыі і ўмацавання вежы Гальшанскага замка яшчэ распрацоўваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025