З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі.

Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 годзе. У сваім фармаце фестываль адзін з самых буйных у свеце.

Праграма гродзенскага фестывалю

Панядзелак, 23.10, 20.00

«Катастрофа», 55' (Расія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал», вул. Вялікая Траецкая 31

Фільм пра лёсы людзей, якіх жыццё абяднала з катастрофай гідраэлектрастанцыя на рацэ Енісэй, адна з самых буйных на тэрыторыі былогага Савецкага саюза. Катастрофа адбылася ў 2009 годзе, ў выніку загінула 75 чалавек.

Аўторак, 24.10, 20.00

«Зламаныя — жаночая турма ў Хохенэку», 7' (Германія 2015)

«Лічачы дні», 15' (ЗША 2016)

«Матонге», 13' (Бельгія 2015)

«Мая дачка Нора», 16' (Бельгія, Францыя 2016)

«Цырымонія», 5' (Новая Зеландыя 2015)

Месца правядзення: веган-бар «Несцерка», вул. Маставая 35

Што абядноўвае афрыканскую швачку, жанчын, якія прайшлі праз турму ці дзяўчыну, якая выехала з Бельгіі ў Сірыю каб прыняць удзел у Святой вайне? Серыя кароткаметражных дакументалак, якія прысвечаны жанчынам з самых розных куткоў свету.

Серада, 25.20, 20.00

«Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы», 98' (Эстонія 2013)

Месца правядзення: ГА «Цэнтр «Трэці сектар», вул. Будзёнага 48а-86

Дакументальная стужка пра тры з паловай гады падрыхтоўкі грандыёзнага палітычнага шоў «З'езд партыі „Адзіная Эстонія“».

Чацвер, 26.10, 20.00

«Чыстыя», 87' (Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

Фільм пра небяспечныя сувязі палітычных элітаў і стадыённых хуліганаў, пра два гады з жыцця Бельтару Еразаліма.

Пятніца, 27.10, 19.00

«Гулаг: цяжкія ўспаміны», 44' (Германія 2016)

Месца правядзення: ГА «Цэнтр «Трэці сектар», вул. Будзёнага 48а-86

Пытанне гістарычнай памяці ў расійскім грамадстве — скаладанае. Яшчэ больш скаладанае, калі на яе пачынае ўплываць дзяржава. У фільме мы пазнаёмімся з былым вязням гулагу ў Перме, з вартаўніком і замежнымі валанцёрамі, якія зараз працуюць на яго тэрыторыі.

Субота, 28.10

13.00 Жывая бібліятэка

17.30 «Гарадскія каўбоі», 30' (Польшча 2016)

Месца правядзення: Дом46, вул. Лелевеля 46

Для шматлікіх Ірландыя — гэта зялёная выспа дабрабыту. Аднак фільм «Гарадскія кўбоі» паказвае жыццё на яе з зусім іншага боку.

Сачыць за абнаўленнямі можна ў суполках у ВК і ФБ.


Арганізатарамі фестываля ў Гродне з’яўляюцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар», пры падтрымцы інфо-парталу Hrodna.life, веган-бара «Несцерка», Цэнтра адпачынку і развіцця «Партал», Жывой бібліятэкі Беларусі і Цэнтра гарадскога жыцця Гродна.