Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе «З глыбінь вякоў нам засталася кніга…», якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII — першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі гродзенскага краязнаўцы і калекцыянера Аляксандра Сявенкі.
Бачнае месца ў экспазіцыі займаюць старадрукі XVIII стагоддзя. Сярод іх — як выданні рэлігійнага зместу, так і свецкая літаратура, у тым ліку кнігі для юнацтва.
Самая старая кніга ў экспазіцыі датуецца 1706 годам. Асобныя выданні былі надрукаваныя ў 1740-я і 1750-я гады, але большасць старадрукаваных кніг былі выдадзены ў 1780−1790-я гады ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Калішы, Сандаміры, Кульме ў Прусіі, у іншых польскіх і нямецкіх гарадах.
На выставе таксама шмат кніг ХIХ i пачатку XX стагоддзя, якія ў свой час былі ў кніжных зборах гродзенцаў.
Выстава будзе доўжыцца да канца лістапада, уваход вольны.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…