vk.com/ryabov_anarchism
Гісторыка Пятра Рабава, які быў асуджаны ў Баранавічах на шэсць сутак адміністрацыйнага арышту, дэпартуюць з тэрыторыі Беларусі. Увечары 16 кастрычніка, пасля вызвалення яго павезлі ў цягніку да Смаленска ў суправаджэнні міліцыянтаў у цывільным. Паводле папярэдняй інфармацыі, Пятру Рабаву закрыюць уезд у Беларусь на 10 гадоў.
Пётр Рабаў - сучасны расійскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяння», кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага Педагагічнага Дзяржаўнага Універсітэта. У Рабава 9 кастрычніка мелі адбыцца дзве лекцыі ў Гродне: «Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пач. XXI cтст.» і «Нефармальны рух у Беларусі ў 1991 — 2010 гг.». Але супрацоўнікі АМАП прыпынілі мерапрыемства і забралі ў Ленінскі РАУС лектара і 18 слухачоў, сярод якіх былі пераважна студэнты гуманітарных спецыяльнасцей. У РАУСе іх пратрымалі больш за тры гадзіны.
10 кастрычніка Пятра Рабава затрымалі на вакзале ў Баранавічах і асудзілі на шэсць сутак. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па артыкулах 17.1 і 17.11 КаАП (дробнае хуліганства і распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…