Шэраг адзіночных пікетаў насупраць амбасады Беларусі ў Маскве прайшоў у пятніцу, 13 кастрычніка. Іх зладзілі калегі арыштаванага ў Баранавічах гісторыка, выкладчыка Пятра Рабава, паведамляе РБК. Распавёў пра акцыю яе арганізатар, прафесара Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук Вадзім Дам’е.
Дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага універсітэта Пётр Рабаў, які прыехаў у Гродна і Баранавічы, каб прачытаць лекцыі па анархізму і палітычнай філасофіі, быў затрыманы беларускай міліцыяй. 11 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы арыштаваў Рабава па арт. 17.1 КаАП Беларусі (дробнае хуліганства). Лектар атрымаў шэсць сутак і зараз знаходзіцца у ізалятары часовага ўтрымання ў Баранавічах. Пасля абвяшчэньня прысуду Рабаў абвясціў сухую галадоўку.
Як распавёў РБК арганізатар лекцый Рабава ў Беларусі (пажадаў захаваць ананімнасць), выкладчыка абвінавацілі ў тым, што ён нецэнзурна лаяўся ў публічным месцы.
Пётр Рабаў - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага універсітэта імя. У.І.Леніна, чытае лекцыі аб анархізму ў адукацыйным цэнтры «Архэ». Ён даследуе гісторыю і філасофію анархізму. Таксама Рабаў напісаў кнігі «Кароткі нарыс гісторыі анархізму ў XIX-XX стагоддзях», «Гісторыя рускага народа і расійскай дзяржавы» і «Культура Элады».