На перніку – алень святога Губерта, на ўпакоўцы – гравюра Макоўскага. “Гродзенскі пернік” з’явіўся ў абноўленым варыянце

Аўтэнтычны рэцэпт гродзенскага перніка не захаваўся, хаця згадкі пра яго ёсць у гістарычных крыніцах. Аднавіць прысмак і надаць яму мясцовы каларыт вырашылі на “Гроднахлебпраме”. Дзеля таго распрацавалі новую рэцэптуру і паклапаціліся аб прывабнай упакоўцы для брэндавай смакоткі. 

На перніку – алень святога Губерта, на ўпакоўцы – гравюра Макоўскага. “Гродзенскі пернік” з'явіўся ў абноўленым варыянце

“Цеста гатуецца з мукі, мёду, цукру ды іншых класічных складнікаў. Адметнасцю новага рэцэпта сталі “сухія духі” – сумесь прыправаў і спецыяў. Тут ёсць мускатны арэх, імбір, карыца, тмін і каляндра”, – распавяла майстар кандытарскага цэха Святлана Рымша.

На перніку – алень святога Губерта, на ўпакоўцы – гравюра Макоўскага. “Гродзенскі пернік” з'явіўся ў абноўленым варыянце
Святлана Рымша

Навінкай стала і тое, што новы гродзенскі пернік зараз выпякаюць адразу з начыннем. Звычайна гэта яблычнае павідла.

“Теста замешваеццца, а пасля раздзелваецца на раскатачнай машыне. Каб атрымаць адбітак аленя, выкарыстоўваем разную дошку. Выпечаныя пернікі ўручную, пэндзлямі, пакрываем увараным цукровым сіропам. Пасля высыхання глазур робіцца паўпразрыста-белай”, – тлумачыць Святлана.

На перніку – алень святога Губерта, на ўпакоўцы – гравюра Макоўскага. “Гродзенскі пернік” з'явіўся ў абноўленым варыянце

Выпякаюцца “Гродзенскія пернікі” невялікімі партыямі па 5-10 штук.


Да слова, “штучныя” распісныя пернікі ўжо больш за год радуюць гродзенцаў на розныя святы. Зімой іх робяць у выглядзе снегавікоў і ялінак, да жаночага дня – у выглядзе васьмёрак, а да свята абаронцаў – у форме зорак. Да восеньскага свята, Дня маці, кандытары “Гроднахлебпрама” падрыхтавалі пернікі ў выглядзе кветак і сардэчак з надпісамі “Люблю!” і “Цалую!”

На перніку – алень святога Губерта, на ўпакоўцы – гравюра Макоўскага. “Гродзенскі пернік” з'явіўся ў абноўленым варыянце

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: