Разборка частак кансервацыі абарончай сцяны Старога замка ў Гродне пачалася 12 кастрычніка. За некалькі дзён працоўныя павінны разабраць частку ўмацавання, якая надбудоўвалася ў польскі і савецкі перыяды. Працы вядуцца згодна з праектам рэканструкцыі.
Вялікія камяні ад сцяны будаўнікі збіраюць у адным месцы, у будучыні яны будуць выкарыстаныя пры рэканструкцыі.
Нагадаем, рэканструкцыяй Старога замка займаюцца гродзенскія будаўнічыя арганізацыі “Гроднапрамбуд” і “Гроднажылбуд”. У аснове работ – праект Уладзіміра Бачкова, які прадугледжвае аднаўленне замку часоў Стэфана Баторыя.







