У пачатку кастрычніка на плошчы ля чыгуначнага вакзала, дзе доўгі час планавалі ўсталяваць скульптуру аленя святога Губерта, паставілі вялікі ліхтарны слуп. Такім чынам, гродзенцы ў бліжэйшы час не ўбачаць абяцаны сімвал горада.

Яшчэ ў лістападзе 2012 года камісія гарвыканкама абрала пераможцаў конкурсу, якія прапанавалі праект дэкаратыўнай скульптуры на прывакзальнай плошчы. Імі сталі два скульптары з Мінска: Вадзім Мацкевіч і Аляксандр Прохараў, ураджэнец Гродна. Кампазіцыя ўяўляла сабой п’едэстал з мармуру, які трымаецца на 16-ці металічных калонах. На п’едэстале стаяла скульптура аленя святога Губерта.

Замест абяцанага сімвала горада на прывакзальнай плошчы ў Гродне ўсталявалі вялікі ліхтар
Праект скульптуры аленя святога Губерта на прывакзальнай плошчы ў Гродне
У сакавіку 2013 года на прывакзальнай плошчы ставілі нават спецыяльную канструкцыю з цыраты. Тады аўтары працы і архітэктары глядзелі, як бы выглядала скульптура. Здавалася, усё прайшло паспяхова і ў 2014 годзе канструкцыю павінны былі ўсталяваць, але гэтага не адбылося.
Замест абяцанага сімвала горада на прывакзальнай плошчы ў Гродне ўсталявалі вялікі ліхтар
Сакавік 2013 года, прымерка макета будучай скульптуры
Пляцоўка прадугледжаная для скульптуры была пустой да кастрычніка 2017 года, пакуль не прыехалі супрацоўнікі «Гарсвятла» і не ўсталявалі там вялікі ліхтар для асвятлення прывакзальнай плошчы.
Замест абяцанага сімвала горада на прывакзальнай плошчы ў Гродне ўсталявалі вялікі ліхтар
Кастрычнік 2017 года, устаноўка ліхтара
Такім чынам, гродзенцам не варта чакаць на прывакзальнай плошчы ў бліжэйшы час абяцанай скульптуры сімвала горада — аленя святога Губерта.

Іншыя скульптуры, якія так і не з’явіліся

За апошнія 25 гадоў у Гродне планавалася ўстаноўка некалькіх помнікаў і скульптур, праекты якіх ўзгадняліся, а пасля не рэалізоўваліся. Напрыклад, у пачатку 1990-х планавалі ўсталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму каля будынку прафсаюзаў на вуліцы Савецкай, але яго так і не паставілі. У 2012 годзе гарвыканкам правёў конкурс на ўстаноўку ў Гродне помніка Максіму Багдановічу, які планавалі ўсталяваць у парку Жылібера. Усё даходзіла да фіналу, а пасля не выконвалася.

[irp posts="7730″ name="Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюць"]

За апошнія гады гродзенцы не раз прасілі гарадскія ўлады паставіць помнікі выдатным асобам звязаных з гісторый горада, такім як Стэфан Баторый, Вітаўт і Давыд Гарадзенскі. Але ў гарадскім бюджэце ўжо каторы год на ўвекавечанне выбітных суайчыннікаў нічога не вылучаецца.

[irp posts="34 756″ name="Помнік Давыду Гарадзенскаму з’явіцца ў Гродне не раней кастрычніка"]

На помнік Давыду Гарадзенскаму знайшоўся мецэнат, які са сваёй кішэні вылучыў грошы. Мецэнат нават не гродзенец — ён нарадзіўся ў Краснасельскім пад Ваўкавыскам, а жыве ў Мінску. Помнік Гарадзенскаму ўсталююць у бліжэйшы час каля Старого замка.