Прэс-клуб Беларусь запрашае на лекцыю Крыстафера Мілера (Christopher Miller), аўтара дакладу «У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета». Горад сустрэчы — Гродна.
Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра падрыхтоўку сваёй журналісцкага працы, на якую ён выдаткаваў тры з паловай месяцы, пра найбольш цікавыя моманты расследавання і моманты, якія здзівілі яго, як ён дамагаўся шматлікіх інтэрв'ю, у тым ліку з высокапастаўленымі асобамі ва Украіне.
Для ўдзелу ў сустрэчы варта зарэгістравацца на сайце Прэс-клуба.
Даклад быў падрыхтаваны па замове Камітэта па абароне журналістаў (CPJ, Committee to Protect Journalists), які базуецца ў Нью-Ёрку.
Прэзентацыя адбылася ў Кіеве ў ліпені 2017 года. Аўтары дакладу праз год пасля гібелі Шарамета дамагліся прыёму ў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі для блізкіх Паўла.
У дакладзе, які грунтуецца на асабістых інтэрв'ю з дзясяткамі спікераў, Крыс падрабязна асвятляе беларускі, расійскі і ўкраінскі перыяды жыцця Шарамета, падспудна аналізуючы, адкуль журналісту маглі паступаць пагрозы. Мілер знаёміць чытача з апошнімі днямі Паўла, калі за ім сачылі, з дэталёвай карцінай на месцы выбуху аўтамабіля Алены Прытулы, у якім знаходзіўся Павел, і з ходам следства, прыходзячы да высновы пра шматлікія нестыкоўкі ў афіцыйнай версіі забойства журналіста і рэальнымі фактамі.
Мілер, карэспандэнт «Радыё Свабода» ва Украіне, піша пра канфлікты, карупцыі і палітыку ў рэгіёне для The Times, The Guardian і Global Post. Працуючы ў 2014 годзе рэдактарам і журналістам ва ўкраінскай газеце Kyiv Post, ён дапамагаў у кіраванні рэдакцыяй,
якая была адзначана ў тым жа годзе Ганаровым медалём штата Місуры «За служэнне журналістыцы» за асвятленне газетай крызісу ва Украіне.