На цэнтральных вулiцах Гродна 7 кастрычніка прайшоў XXVI мемарыял па спартыўнай хадзьбе, прысвечаны памяці гродзенца, срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука. Таксама ў рамках мерапрыемства прайшоў i чарговы гарадскі прабег «Grodno Run».

Усяго ў хадзьбе ў розных дыстанцыях было зарэгістравана 130 удзельнікаў, а на прабег у 5 кіламетраў - 125. У абодвух спаборніцтвах удзельнічалі не толькі гродзенцы, але і прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Польшчы і Літвы.

Даведка

Пётр Пачынчук — срэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 20 кіламетраў. У памяць пра таленавітага спартсмена з 1992 года ўдзячныя гродзенцы штогод праводзяць спаборніцтвы, якiя з часам атрымалі статус міжнародных.