ДАІ сумесна з кампаніяй МТС спыняла кіроўцаў, правярала дакументы, нагадвала пра правілы бяспекі на дарозе і дарылі партатыўныя bluetooth-гарнітуры. Акцыя «За бяспечнае кіраванне» прайшла 6 кастрычніка на вуліцы Дубко. Ініцыятарам быў менавіта аператар сувязі.

Паводле статыстыкі ДАІ, 9 з 10 вадзіцеляў горш кантралююць дарожную абстаноўку, калі кіруюць аўтамабілем і размаўляюць па тэлефоне адначасова. Спецыялісты запэўніваюць: размовы за рулём зніжаюць уважлівасць вадзіцеляў на 50%.

Арганізатары акцыі ў Гродне адзначылi, што размаўляць за рулём не варта, але калі ідзе гаворка пра нейкі тэрміновы званок, то абавязкова трэба выкарыстоўваць гарнітуру.