Падчас міжнароднай паўзы футбольны «Нёман» у чацвер 5 кастрычніка паспеў правесці таварыскі матч у сталіцы Літвы Вільнюсе, дзе сустракаўся з футбольным клубам «Тракай». Матч паміж супернікамі скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:0.
Лік у матчы адкрыў Білялетдзінаў на 15-й хвіліне, а за 7 хвілін да перапынку Яблонскі з дапамогай аўтагола зрабіў яго 2:0.
У канцы другой паловы матчу ўсё той жа Білялетдзінаў зрабіў дубль і давёў лiк у матчы да разгрому.
«Тракай» — «Нёман» — 3:0.
Адновіцца чэмпіянат Беларусi 13 кастрычніка. У гэты дзень «Нёман» у Гродне будзе прымаць «Гарадзею». Пасля 25 тураў, гродзенцы размясціліся на 5-м радку ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 37 ачкоў.